Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Не разумею, што гэта за малады гулец, які выходзіць на дзве змены і адразу нешта баліць, пакідае лёд»

28 верасня 2023, 23:37

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (2:3).

– Баявы матч, але трэба забіваць моманты, якія мы ствараем. У канцоўцы ў нас былі добрыя шанцы: зарабілі выдаленні, гулялі ў большасці. Павінны былі параўноўваць.

Скажам так, асадак застаўся. Не забілі, на адну больш прапусцілі. Дзякуй балельшчыкам, якія самастойна дабіраюцца ў будны дзень на матч у іншы горад. Іх падтрымка для нас шмат што значыць.

– Другі раз запар у варотах Раман Бабарыка. Бо на нуль адыграў з «Лідай»?

– Так, вырашылі так, чаму не? Брамнік павінен умець гуляць не адзін матч, а дыстанцыю. Сёння яго вінаваціць няма за што. Палявым гульцам трэба быць больш сабранымі.

– Інцыдэнт з Уладам Навумавым зблытаў карты? Прама перад гульнёй абаронца выпаў са строю, у нас засталося пяцёра гульцоў абароны.

– Наогул не разумею, што гэта за малады гулец, які выходзіць на дзве змены і адразу нешта баліць, пакідае лёд. Хаця яго ставяць у склад, яму давяраюць. Ён зусім змяніўся, прычым не ў лепшы бок. Уладу трэба моцна задумацца аб тым, дзе ён будзе і як. Нельга так падстаўляць каманду і партнёраў, тым больш дарослых, – сказаў Краўчанка.