Віктар Касцючонак: «Юнацтва» гуляла ў хакей, а не ў хакейчык»
Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (3:2).
– Добры першы перыяд атрымаўся, нам вельмі спадабаўся. У другім пачатак крыху правалілі, але потым перастроіліся, гулялі добра. Каманду і заўзятараў – з перамогай!
– Вы забілі два галы пры рэалізацыі лішняга. Прычым абодва забілі абаронцы. Нарэшце пайшло?
– Мы як раз абмяркоўвалі, што абаронцы яшчэ не забівалі. А сёння адразу два – гэта парадавала. А галы ў большасці адпрацоўваюцца на кожнай трэніроўцы.
– Не гулялі Лыпкань, Іпатаў і Брыкун, чаму?
– Лыпкань не гуляў па сямейных прычынах, Іпатаў прыхварэў, а Брыкун у ратацыі.
– Сёння ваша каманда гуляў у хакей ці ў «хакейчык»?
– У хакей! Былі шурпатасці ў пачатку другога перыяду, іх трэба прыбраць. Сёння каманда гуляла ў тое, што ад яе просяць.
– Выдаленне ў канцы матчу ад эмоцый?
– Клюшка ў канькі трапіла, такое бывае. Мы выстаялі – гэта галоўнае, – сказаў Касцючонак.