Усе навіны

«Арызона» прайграла «Вегасу», Калячонак завяршыў сустрэчу з карыснасцю «-1»

30 верасня 2023, 15:40

У перадсезонным матчы НХЛ «Арызона» саступіла «Вегасу» з лікам 1:3.

У складзе «койтаў» беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак гуляў у трэцяй пары абароны з Маверыкам Ламуро.

У выніку беларус правёў на лёдзе 15:50 (з іх 1:30 у меншасці), здзейсніў 1 блок, зрабіў 1 перахоп і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».