Віктар Касцючонак: «Прагрэс відавочны, усе дзейнічаюць на карысць «Юнацтву»
Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся ўражаннямі пасля перамогі над «Металургам» (4:0) у матчы Экстралігі:
– Віншую каманду і заўзятараў з перамогай! Мы ўсе задаволены, добрая камандная гульня і перамога!
– Месяц чэмпіянату пазаду, заўважылі прагрэс у гульні каманды?
– Так, прагрэс відавочны. Нават у некаторых прайграных матчах каманда гуляла добра, проста не рэалізоўвала свае моманты. Цяпер хлопцы прыбіраюць недахопы праз працу. Мы ўсё гэта робім разам.
– З-за ратацыі на лёдзе з'яўляюцца розныя спалучэнні, і нядрэнна сябе праяўляюць.
– Мы задаволеныя тым, што нават у розных звёнах хлопцы робяць правільныя рэчы, разумеюць тое, што ад іх патрабуюць. І ўсе дзейнічаюць на карысць камандзе.
– З «Металургам» усё ж быў іншы настрой? Бо дзве каманды з катэгорыі топаў.
– Мы на ўсе гульні настройваемся з аднолькавай важнасцю, гуляць толькі на перамогу. Толькі гэта прынясе вынік.
– Наступныя гульні пройдуць з «Магілёвам». Ці не будзе неданастрою пасля такой серыі?
– Гэта залежыць ад таго, як мы, трэнеры, падрыхтуем каманду. Яго быць не можа, усе каманды зараз роўныя, – адказаў Касцючонак.