Усе навіны

Яўген Летаў: «Любім ствараць сабе цяжкасці, але сёння змаглі іх вырашыць»

30 верасня 2023, 22:42

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся ўражаннямі ад перамогі над «Брэстам» (4:3) у матчы Экстралігі:

– Каманду і заўзятараў з перамогай! Любім і ўмеем мы ствараць сабе цяжкасці, але сёння знайшлі шлях да рашэння, забілі на адзін гол больш, таму і перамаглі. А так, вядома, трэба паляпшаць гульню, рабіць менш памылак, не даваць столькі шанцаў саперніку. Але трэба аддаць належнае «Брэсту»: вельмі моцна яны правялі дзве сустрэчы супраць нас, вельмі добрая каманда. Гэта вельмі важныя чатыры ачкі.

– Не рэалізавалі пяціхвілінную большасць. Як пракаментуеце?

– Мы правялі гэтыя пяць хвілін агідна, хоць усе разумеюць, што такія моманты ўплываюць на вынік матчу.

– Сур'ёзнае напружанне было сёння…

– Гэта хакей.

– У заяўцы на гульню было пяць абаронцаў, плюс Ігар Варывончык быў заяўлены ў абароне. Што здарылася?

– У хлопцаў траўмы.

– Наколькі складана было так гуляць?

– А ў нас больш не было каго ставіць. Дзякуй Ігару за тое, што падмяніў і дапамог камандзе. Малайчына, са сваёй задачай справіўся. Былі, канешне, хібы, але нічога страшнага. Галоўнае – перамога.

– Лорэнс Зінадзін правёў свой першы матч за «Нёман». Што скажаце?

– З дэбютам! Малайчына, мы ведалі пра яго магчымасці і бралі не для галачкі, а для таго, каб гуляў і прыносіў камандзе вынік, – сказаў Летаў.