Уладзімір Світа: «Напэўна, чуткі аб адстаўцы небеспадстаўныя»
Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світа распавёў аб прычынах няўдач.
– Усе матчы, у якіх мы саступілі нельга назваць правальнымі. Мы гулялі не дрэнна. У асноўным, нам залятала з-за памылак ці недапрацоўкі. Сустрэча доўжыцца 60 хвілін, а ў нас яна магла на 54-й ужо скончыцца. І за гэтыя паслабленні нас і каралі.
Канечне складана. Ёсць моцныя гульцы, якія павінны павесці за сабой у складаных момантах.
Лепш бы мы на Кубку Салея дрэнна выступілі, а чэмпіянат пачалі добра. Кубак заўсёды напружаны і забірае шмат эмоцый, а экстраліга пачынаецца амаль адразу. Так атрымліваецца, што каманды, якія нікуды не патрапілі знаходзяцца ў найлепшым становішчы. Мы не маглі ставіць задачу не выйграваць кубак ці нічога не рабіць там.
На трэнера здзяйсняецца вялікі ціск з-за таго, што няма выніку. Напэўна, чуткі [аб адстаўцы] небеспадстаўныя.
Трэба заўсёды чапляцца за складаныя гульні – тады і ачкi прыйдуць.
Крыху памяняліся ў нас гульцы. Магчыма, адзін думае, што партнёр усё зробіць, а партнёр, наадварот, разлічвае на першага. Атрымліваецца нейкае перакладанне адказнасці. У гэтым плане калектыў складаецца нанава. Дрэнна, што нам даводзіцца працаваць над гэтым аспектам у верасні-кастрычніку, – сказаў Світа.