Усе навіны

Трэнер «Магілёва» Каштанаў: «Перамога надасць нам упэўненасці ў сабе і сваіх сілах»

31 кастрычніка 2023, 12:33

Трэнер «Магілёва» Яўген Каштанаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (3:2).

– Нядрэнны матч. Прыблізна ён ішоў па сцэнары першай гульні. Два падобныя паядынкі. Але тут мы змаглі рэалізаваць свае моманты ў самым пачатку. Рахунак быў больш прымальны для нас. Па двух гульняў эмоцыі станоўчыя. Адзінае, што ў першай – кульгала рэалізацыя, а сёння яна была лепш. Канцоўку, вядома, было цяжка ўтрымаць, «Гомель» насядаў. Але каманда зладзілася. Думаю, гэтая перамога надасць нам упэўненасці ў сабе і сваіх сілах. Каб далей мы маглі ўжо паднімацца ўверх па турнірнай табліцы, бо лічу, што мы знаходзімся не на сваім месцы.

– У абодвух матчах трэці перыяд праводзілі больш дзесьці на ўтрыманне рахунку. Стомленасць адбівалася?

– Ды не, фізічна мы нядрэнна гатовыя. Проста «Гомель» уключаў абароты і нарошчваў ціск на нашыя вароты. З гэтым было цяжка спраўляцца.

– Змен у складзе вялікіх не было, толькі што дадаўся Туманскі, і ў вароты стаў Шатайла.

– Мы вырашылі крыху падстрахаваць абаронцаў. І памянялі варатара, бо Зінавенка не вельмі надзейна згуляў у першым матчы. У нас два галкіпера прыкладна аднолькавага ўзроўню, таму і вырашылі памяняць, – сказаў Каштанаў.