Усе навіны

Грэцкі ў складзе «Амура» закінуў шайбу «Аўтамабілісту». Гэта першая гульня форварда з 14 кастрычніка

9 лістапада 2023, 15:15

Беларускі форвард «Амура» Вячаслаў Грэцкі закінуў шайбу на 54-й хвіліне ў дамашнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць «Аўтамабіліста», што ў выніку дапамагло камандзе перамагчы ў гульні з лікам 5:1 (1:0, 1:1, 3:0 ). Гэта яго 5-ы гол у кар'еры ў КХЛ за 70 матчаў.

Матч з «Аўтамабілістам» стаў для Грэцкага першым з 14 кастрычніка, калі ён гуляў супраць «Ак Барса».