Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Я павiнен закідваць, рэалізоўваць свае шанцы»

15 снежня 2023, 11:12

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч падзяліўся меркаваннем пра матч з «Мінэсотай» (2:3 Б). У ім хакеіст набраў 2 (1+1) балы і рэалізаваў пасляматчавы буліт.

– Добрая гульня для нас, але, я думаю, што ў нас было больш магчымасцяў, каб закінуць трэцюю шайбу і выйграць матч. Добрая гульня, але двух шайб аказалася недастаткова для перамогі. Мы павінны закідваць больш, каб перамагаць.

Я павiнен закідваць, рэалізоўваць свае шанцы. Пару разоў я трапляў у стойку брамы. Проста павінен закідваць.

Правялі не найлепшы першы перыяд сёння. Нам трэба гуляць больш старанна. Калі мы так робім, у нас атрымліваюцца адборы, з'яўляюцца шанцы закінуць. Мы павінны гуляць па сістэме кожную гульню. Усе 22 хлопцы. І тады будзем перамагаць, – сказаў Шаранговіч.