Раман Гарбуноў: «Матч з Расіяй – гэта прынцыповае супрацьстаянне яшчэ з мінулага года. Можна сказаць, дэрбі»
Нападаючы зборнай Беларусі Раман Гарбуноў даў каментар пасля паразы ад «Расіі 25» (3:5).
– Не сказаў бы, што атрымалася цяжкая гульня. Мусіць, эмоцыі забіраюць больш сіл, чым сам матч, таму што ўсе бачылі, што адбывалася на лёдзе. Туды-сюды моманты. Думаю, гледачам спадабалася.
– Як табе здаецца, ці дадала атмасфера нерва?
– Сапраўды думаў, што будзе пабольш заўзятараў. А так, амаль цэлыя трыбуны былі. Усе ведаюць, што гэтае прынцыповае супрацьстаянне яшчэ з мінулага гады. Можна сказаць, дэрбі.
– Практычна ўвесь матч мы выходзілі наперад. Як табе здаецца, за кошт чаго гэта ўдавалася?
– За кошт добрай гульні на контратаках. «Расія 25» шмат атакавала, стварала моманты. Цярпелі, лавілі шайбы на сябе. Выдаленні падвялі нас.
– Якое заданне было на гульню? З якім планам выходзілі?
– Гуляць у свой хакей, актыўна, атрымліваць задавальненне. Хацелі перамагчы. Атмасфера была спакойная, усе выконвалі трэнерскае заданне, – сказаў Гарбуноў.