Усе навіны

Мацярухін пасля 4:5 ад «Юнацтва»: «Абаронцы «Магілёва» ўсіх падставілі. Так памыляліся, быццам ім па 3 гады, Падумаем, як пакараць»

19 снежня 2023, 23:30

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падвёў вынікі матча супраць «Юнацтва» (4:5 АТ).

– Цяжкі матч. На жаль, прайгралі, хаця вялі ў ліку ў тры шайбы. Велізарныя прэтэнзіі да нашых абаронцаў. Практычна ўсе згулялі жудасна. Вельмі вялікія пытанні да іх. Яны сёння пазбавілі каманду двух балаў.

– Магчыма лік 4:1 пасля двух перыядаў некаторых спалохаў?

– Не. На працягу ўсяго матча абаронцы, якія не маюць права памыляцца і дапускаць такія дурныя, дзіцячыя памылкі, нібыта ім па 3 годзікі, гулялі горш няма куды. Будзем думаць, як можна іх пакараць, бо падстаўляць так каманду... З-за іх сёння прайграла ўся каманда. Тым больш пры заўзятарах, столькі людзей прыйшло. У нас вялікі фан-сектар, а абаронцы ўсіх падставілі. Паглядзім, будзем рабіць высновы, прымаць якія-небудзь захады, па магчымасці. Крыўдна прайграць у матчы, калі вялі 4:1, – сказаў Мацерухін.