Андрэй Міхалёў: «Атрымаўся добры матч, за выключэннем першага перыяду. Доўга разгойдваліся, мала кідалі»
Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пракаментаваў перамогу над «Капітанам» (5:2).
– З вяртаннем на трэнерскі масток! Засумавалі па камандзе?
– Так, вельмі засумаваў! Амаль тры тыдні не бачыліся. Прыемна вярнуцца ў размяшчэнне сваёй каманды.
– Як вас сустрэлі?
– Нармальна, трэніроўкі былі. Не нагнятаў.
– Што скажаце па сённяшняй гульні?
– Атрымаўся добры матч, за выключэннем першага перыяду. Доўга разгойдваліся, мала кідалі, таму не было момантаў, хоць у зоне атакі шайбу наверх падымалі. У другім перыядзе пачалі кідаць, з'явіліся небяспечныя моманты і пайшлі галы.
– Заўсёды кажаце, што другі перыяд у каманды слабейшы, чым крайнія. Сёння другі перыяд аказаўся вельмі выніковым.
– Гэта, напэўна, самы лепшы другі перыяд у гэтым сезоне. Былі добрыя моманты.
– Рады, што сёння моладзь забівала?
– Безумоўна. Там добры першы гол быў, калі гулялі шэсць на пяць і забілі гол. У прынцыпе, усе добрыя галы атрымаліся.
– З першага перыяду выдатна не пускалі суперніка ў сваю зону, а калі ён заходзіў, то тут жа адкідалі назад. Вялікі акцэнт рабілі на абароне?
– Мы хацелі гуляць у зоне атакі і знаходзіцца больш часу там. Так, калі прыязджалі да нас, то мы шчыльна гулялі. Два галы прапусцілі, але яны не сістэмныя. Страцілі трохі канцэнтрацыю.
– Другі раз у сезоне абыгралі «Капітана». Прыемна двойчы абыходзіць каманду Залатога дывізіёна?
– Прыемна, вядома. У канцы гэтага года ў нас яшчэ адна гульня з камандай Залатога дывізіёна, таму настройваемся цяпер на яе. У «Акадэміі Міхайлава» таксама свае задачы, таму атрымаецца добры матч.
– Усе чакалі і чакаюць сухар ад Антона Масальскага, але прапусцілі два галы.
– Ён сам вінаваты, хай не прапускае :) самае галоўнае, што выйгралі. Вядома, крыўдна, што прапусцілі, тым больш, што недарэчныя шайбы атрымаліся, – сказаў Міхалёў.