Усе навіны

Ратэнберг пра траўму Алістрава: «Будзем спадзявацца, што ўсё зажыве як на сабаку – вельмі хутка»

26 снежня 2023, 09:33

Галоўны трэнер СКА Раман Ратэнберг расказаў аб траўме беларускага форварда Уладзіміра Алістрава.

– З'явілася інфармацыя, што Алістраў выбыў да канца сезона. Наколькі гэта дакладна?

– Не ведаю, хто ўкідвае такую інфармацыю. На плоце ўсё, што заўгодна можна напісаць.

Алістраў зараз праходзіць аднаўленне. Ён заўсёды гуляе вельмі самааддана, як і любы хакеіст у нашай камандзе. Мы дзейнічаем самааддана ў кожным моманце. Гэта хакей, мужчынская гульня.

Тут бываюць траўмы, але мы чакаем яго вяртання бліжэйшым часам. Ён зараз праходзіць рэабілітацыю. Будзем спадзявацца, што ўсё зажыве як на сабаку – вельмі хутка, – сказаў Ратэнберг.