Усе навіны

Андрэй Стась: «Вельмі шмат гульняў, практычна ўсе праз дзень і з пералётамі, вельмі цяжка аднавіцца»

13 студзеня 2024, 14:38

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась пасля 0:3 ад «Тарпеда» распавёў, чаму каманда праводзіць сезон нестабільна.

– Вельмі складана. Гэта павінна быць доўгая лаўка, каб каманда гладка чэмпіянат прайшла, на адным узроўні. Гульняў вельмі шмат. Практычна ўсе праз дзень і з пералётамі. Ёсць і вельмі эмацыйныя гульні, якія выпустошваюць. І вельмі цяжка аднавіцца праз дзень на яшчэ адну гульню ў такой жа самай меры, з такімі ж эмоцыямі.

Мусіць у гэтым нам трэба дадаць дзесьці. Калі выйгрышныя гульні, трэція перыяды крыху падсушыць і пакідаць эмоцыі на далейшыя матчы, – сказаў Стась.