Тренер «Калгары» Хаска: «Шаранговіч ніколі не скардзіўся, калі ў яго было мала гульнявога часу»
Галоўны трэнер «Калгары» Раян Хаска падзяліўся меркаваннем аб гульні беларускага форварда каманды Ягора Шаранговіча.
– Прычыны яго добрай гульні? Упэўненасць. Ненавіджу выкарыстоўваць гэтае слова, але ў пачатку года ён гуляў цэнтральнага форварда ў чацвёртым звяне. Мы спрабавалі высветліць, што гэта за гулец, на якой пазіцыі яго лепш выкарыстоўваць.
Мы ведалі, што ў «Нью-Джэрсі» ён быў хлопцам, які мог закідваць, але там на яго таксама разлічвалі і ў абарончых сітуацыях.
Адзначу, што Ягор ніколі не скардзіўся, калі ў яго было мала гульнявога часу. Затым ён рэалізаваў свае шанцы і закінуў у двух матчах запар, потым у двух з трох, быў узняты ў верхнія звёны і скарыстаўся гэтай магчымасцю.
Я думаю, што цяпер гэта гулец, які на працягу апошніх 23-24 матчаў набірае ў сярэднім ачко за гульню або блізка да гэтага. Ён ухапіўся за свой шанц, але калі такіх магчымасьцяў яму не давалі, ён не скардзіўся, – сказаў Хаска.
У сёлетнім чэмпіянаце НХЛ Шаранговіч набраў 30 (17+13) ачкоў у 43 матчах.