Усе навіны

Калячонак правёў першы матч пасля траўмы

«Тусон» на выездзе саступіў «Аёве» (1:2) у рэгулярным чэмпіянаце АХЛ. У складзе «Тусона» першы матч пасля траўмы правёў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак. Ён выканаў 2 кідкі ў створ варот.

Да гэтага ў АХЛ Калячонак не гуляў з 12 лістапада. У гэтым сезоне ён правёў 12 гульняў, набраў 3 (2+1) ачкі.

Калячонак атрымаў траўму 25 лістапада ў сваім першым жа матчы ў гэтым сезоне за «Арызону» ў НХЛ.