Дзмітрый Квартальнаў: «Калі «Дынама» хоча ў плэй-оф, то трэба ўжо пачынаць групавацца»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі пераможнага матчу КХЛ супраць «Нафтахіміка» (2:1).
– Перамаглі. Два з паловай перыяды гулялі з запасам, самавіта і без нерваў. Але пару выдаленняў у канцы матча перавярнулі гульню. Гулялі «3 на 5», не трэба даваць такую магчымасць суперніку. З нервамі справіліся і перамаглі. Усіх з перамогай!
– Першы матч у КХЛ у гэтым сезоне правёў Ягор Клаўдзіеў. Як ацэніце?
– Ягор не збянтэжыўся. Малайчына! Сезон ён гуляў у фарм-клубе. Думаю, ён яшчэ атрымае шанец. Наступны матч будзе важным. Калі апраўдае давер, то будзе гуляць тут. Ведаеце, Ягор згуляў сістэмна, як мы і прасілі.
Сёння мне не спадабалася бессістэмнасць і вальяжнасць у некаторых момантах. Гэта праблема: простыя страты, першым гульцом не так гулялі. А Ягор стараўся ўсё гэта рабіць. Калі мы хочам у плэй-оф, то трэба ўжо пачынаць групавацца, паказваць тыя рэчы, якія жадаем бачыць.
– Ілля Сушко набраў першы бал у КХЛ. Павіншавалі яго?
– Хлопцы павіншавалі яго ў распранальні. Гэта дарагога каштуе. Малайчына!
– Вы сказалі пра гол «Нафтахіміка», калі гулялі «3 на 5». Перад гэтым Кузняцоў двойчы запар выдаляўся. Размаўлялі з ім пра гэта?
– З ім не гутарыў. Ён сам усё цудоўна разумее. Толькі выйшаў з бокса і нават на лаўку не прыехаў. Трэба кантраляваць клюшку і рукі. Хоць наконт другога выдалення паспрачаўся б. Значыць, суддзя так убачыў, – сказаў Квартальнаў.