Усе навіны

Драздоў набраў 48 балаў у рэгулярным сезоне КХЛ – гэта другі паказчык сярод беларускіх хакеістаў за ўсю гісторыю

27 лютага 2024, 10:03

Форвард «Салавата Юлаева» беларус Іван Драздоў набраў 48 бамбардзірскіх балаў за рэгулярны чэмпіянат сезона 2023/24. На яго рахунку 24 шайбы і 24 асіста.

Гэта другі паказчык сярод беларусаў за ўсю гісторыю лігі. Больш за сезон набіраў толькі Шэйн Прынс у мінскім «Дынама» падчас сезона 2020/21 – 49 (25+24) ачкоў.

Гулец «Северсталі» Аляксандр Скарэнаў у сезоне 2023/24 набраў 37 (19+18) ачкоў, заняўшы шостае месца па ачках за адзін сезон сярод беларусаў.