Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Кальцоў быў выдатным спартсменам і вялікім спецыялістам у сваёй справе»

20 сакавіка 2024, 08:02

Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Канстанціна Кальцова.

– Канстанцін запомніўся мне, у першую чаргу, як добры і душэўны чалавек. З ім заўсёды было прыемна стэлефанавацца, пагутарыць на розныя тэмы, датычныя не толькі хакея. Кальцоў быў выдатным спартсменам і вялікім спецыялістам у сваёй справе. Да гэтага часу не верыцца ў тое, што адбылося. Дзякуй вялікі Канстанціну за ўсё, – сказаў Шаранговіч.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.