Усе навіны

Нагачоў пра заяву жонкі, што хакеістаў крытыкуюць людзі з півам у руках: «Яна паўнавартасная асоба, што хоча, тое і кажа»

3 красавіка 2024, 21:35

Экс-гулец мінскага «Дынама» Яўген Нагачоў пракаментаваў заяву сваёй жонкі пра тое, што хакеістаў крытыкуюць людзі перад тэлевізарам з півам у руках.

– Яна паўнавартасная асоба, што хоча, тое і кажа. Крытыка ў мой адрас – нармальная справа, яе было поўна, і калі слухаць крытыкаў, то можна з глузду з'ехаць, і я не скажу, што я калісьці чытаў прам гэтыя каментары ці нейкую крытыку. Трэба слухаць сябе. А так, каб мне хтосьці выказваў у твар, такога не было ні разу.

Хоць ёсць у мяне сусед адзін, які пытаўся за хакей, але ён ніколі не крытыкаваў, ён проста пытаўся: «Ну, што, калі гуляць пачнем?». Я кажу: «Ну, гуляем... Калі пачнем...». Ён да гэтага часу ходзіць, пытаецца, як там зборная, «Дынама», – сказаў Нагачоў.