Усе навіны

Талапіла трапіць у заяўку «Ванкувера» на матч Кубка Стэнлі (Фрэнк Сервалі)

28 красавіка 2024, 23:09

Беларускі брамнік Мікіта Талапіла патрапіць у заяўку «Ванкувера» на матч Кубка Стэнлі.

Гэта таму, што траўму атрымаў другі брамнік каманды Кейсі дэ Сміт. Асноўны галкіпер «Ванкувера» Тэтчэр Дэмка таксама траўмаваны

Як паведамляе журналіст Фрэнк Серваллі ў чацвёртым матчы серыі супраць «Нэшвіла» брама «Ванкувера» будзе абараняць Артур Шылаў, а яго бэкапам будзе Талапіла.