Усе навіны

Стась, Кавыршын, Шчабланаў пакінулі трэнерскі штаб «Гомеля»

20 траўня 2024, 15:20

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пакінуў клуб пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта. Разам з ім сыдуць яго асістэнты Яўген Кавыршын і Аляксей Шчабланаў.

Як паведамляе прэс-служба, спецыялісты прадоўжаць кар'еру ў іншым месцы.

Стась узначальваў каманду з 2019 года. За гэты час яна заваявала сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі (2021) і выходзіла ў фінал Кубка Салея (2022).