Усе навіны

Жыгалаў праз адзін дзень пасля падпісання кантракту з мiнскім «Дынама» пакінуў клуб і стаў неабмежавана вольным агентам («БХ»)

22 траўня, 15:25

21 траўня 21-гадовы беларускі галкіпер Іван Жыгалаў падпісаў кантракт з мiнскім «Дынама». Двухбаковае пагадненне было разлічана да чэрвеня 2025 года.

Як паведамляе «БХ», 22 траўня Жыгалаў скасаваў кантракт з клубам. Брамнік стаў неабмежавана вольным агентам і можа перайсці ў любую каманду КХЛ ці ВХЛ.

У мінулым сезоне Жыгалаў змяніў некалькі клубаў. У мінскае «Юнацтва» гулец перайшоў 19 чэрвеня, 16 жніўня пакінуў клуб.

Ён падпісаў кантракт з клубам USHL «Тры-Сіці Сторм». Правёў 9 гульняў, атрымаў адну перамогу. 31 студзеня пакінуў каманду.

Затым ён перайшоў у каманду «Адэса Шакалопс». За клуб з лігі NAHL Жыгалаў правёў 13 матчаў, атрымаў 5 перамог.

На драфце НХЛ 2022 года Жыгалаў быў выбраны «Каларада» ў 7 раўндзе пад агульным 225 нумарам.

Да гэтага Жыгалаў правёў 2 сезоны ў МХЛ за маскоўскае «Дынама».