Усе навіны

Даніла Паліўка: «У Паўночнай Амерыцы больш сілавой барацьбы. Плюс вельмі вялікая нацэленасць на вароты»

22 траўня, 17:08

Гулец зборнай Беларусі Даніла Паліўка параўнаў хакей у КХЛ і ў Паўночнай Амерыцы.

– Чым хакей за акіянам адрозніваецца ад таго, што прапануе КХЛ?

– Складана параўноўваць менавіта з КХЛ, бо ўсё ж такі там моладзевы хакей, а тут ужо зусім іншы ўзровень гульні. Калі пастарацца правесці паралель, то ў Паўночнай Амерыцы больш сілавы барацьбы, усе гульцы завяршаюць свой рух сілавым прыёмам. Плюс вельмі вялікая нацэленасць на вароты. Маленькая пляцоўка, і за кошт гэтага, як правіла, даволі шмат галоў.

– Хацелі б зноў вярнуцца туды?

– Так, вядома. Калі казаць пра той час, калі быў там. Бліжэй да канца другога сезона атрымалася цалкам адаптавацца да жыцця ў Паўночнай Амерыцы. І, як мне здаецца, у свой трэці сезон мог бы ў большай ступені раскрыць свой патэнцыял. Але думаю тое, што адбылося, атрымалася не горш. Калі казаць пра цяперашні час, то, вядома, хацелася б яшчэ пабываць у Паўночнай Амерыцы, – сказаў Паліўка.