Усе навіны

«Нёман» абмяняў Ажгірэя на Антановіча з салігорскім «Шахцёрам»

22 траўня, 22:08

«Нёман» і «Шахцёр» здзейснілі абмен хакеістамі. У Гродне карʼеру прадоўжыць форвард Віталь Антановіч. Нападнік Павел Ажгірэй будзе выступаць за салігорскую каманду.

Сезон 2023/2024 22-гадовы Антановіч правёў у «Брэсце» на правах арэнды. У 24 сустрэчах «рэгуляркі» Віталь набраў 5 (2+3) балаў пры 6 хвілінах штрафу і карыснасці «-6». У плэй-оф згуляў 19 матчаў, у якіх закінуў 3 шайбы, аддаў 2 выніковыя перадачы, пры карыснасці «+6». Таксама на яго рахунку 15 (7+8) балаў у 9 матчах за «Собаль» у вышэйшай лізе.

Ажгірэй у складзе «Нёмане» ў мінулым сезоне правёў 61 матч, у якіх адзначыўся 16 (6+10) выніковымі баламі, пры 33 хвілінах штрафу і карыснасці «+9». Сумарна за гродзенскую каманду Павел правёў 294 гульні, закінуў 29 шайбаў і аддаў 43 перадачы (72 ачкі) пры карыснасці «+5».