Усе навіны

Беларус Есаулаў стане галоўным трэнерам каманды МХЛ («БХ»)

46-гадовы беларускі спецыяліст Яўген Есаулаў працягне кар'еру ў сістэме клуба «Салават Юлаеў», дзе ён стане галоўным трэнерам каманды МХЛ «Талпар», паведамляе «БХ».

Нагадаем, што раней з'явілася інфармацыя пра тое, што беларус можа ўзначаліць «Дынама-Маладзечна».

Апошнім месцам працы Есаулава быў «Брэст», дзе ён асіставаў Уладзіміру Світа. У пачатку снежня 2023 г. пакінуў трэнерскі штаб каманды.

Раней Есаулаў з «Юнацтвам» выйграваў плэй-оф экстралігі.