Усе навіны

Чэшскі экс-гулец «Дынама» Крэйчык стаў чэмпіёнам свету-2024

26 мая зборная Чэхіі перамагла Швейцарыю (2:0) у фінале дамашняга чэмпіянату свету.

У камандзе пераможцаў згуляў былы абаронца мінскага «Дынама» Якуб Крэйчык, які выступаў за «зуброў» у сезоне-2021/22.

У 10 матчах на ЧС 32-гадовы чэх набраў 4 (1+3) ачкі, пры карыснасці «+5» і 6 хвілінах штрафу.

З «Дынама» Крэйчык перайшоў у пражскую «Спарту», у якой гуляе да гэтага часу.