Усе навіны

Леўшуноў прызнаны найлепшым абаронцам на драфце-2024 па версіі nhl.com

13 чэрвеня 2024, 15:33

Афіцыйны сайт Нацыянальнай хакейнай лігі апублікаваў рэйтынг дзесяці найлепшых абаронцаў, якія выходзяць на драфт НХЛ-2024.

Першае месца заняў 18-гадовы беларускі абаронца Арцём Леўшуноў з каманды «Мічыган Стэйт Спартанс».

Топ-10 рэйтынгу выглядае наступным чынам:

1. Арцём Леўшуноў, Мічыган Стэйт (NCAA)

2. Зееў Буюм, Дэнвер (NCAA)

3. Антон Сілаеў, Тарпеда (КХЛ)

4. Зайн Парэх, Сагіно (OHL)

5. Сэм Дзікінсан, Лондан (OHL)

6. Картэр Якемчук, Калгары (WHL)

7. Стыян Сольберг, Валерэнга (Нарвегія)

8. Адам Йірычак, Пльзень (Чэхія)

9. Леа Сахлін Валленіус, Векшэ-JR (Швецыя)

10. Эрык Эмер, ЗША U-18 (USHL)

У канчатковым пераддрафтавым рэйтынгу Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ Леўшуноў займае другое месца сярод гульцоў, якія выступалі ў сезоне 2023/24 у Паўночнай Амерыцы.

У 38 матчах чэмпіянату NCAA за «Мічыган Стэйт Спартанс» ураджэнец Жлобіна набраў 35 (9+26) ачкоў, пры 44 хвілінах штрафу і карыснасці «+27».

Ляўшуноў блізкі да таго, каб стаць рэкардсменам сярод беларусаў па нумары драфта НХЛ. Ён можа перасягнуць дасягненне Руслана Салея, які ў 1996 годзе быў абраны «Анахаймам» пад 9-м нумарам.

Драфт НХЛ пройдзе з 28 па 29 чэрвеня.