Усе навіны

Спат працягнуў кантракт з «Металургам»

Беларускі форвард Ілля Спат падпісаў новую дамову са жлобінскім «Металургам». Для нападаючага гэты сезон стане пятым у родным клубе.

У мінулым сезоне Спат згуляў 61 матч, у якіх вызначыўся 9 (6 +3) ачкамі пры паказчыку карыснасці «+4».

Усяго ў складзе «Металурга» Ілля згуляў 210 матчаў і набраў 55 (31+24) ачкоў.