Усе навіны

Зборная Беларусі U-18 правядзе таварыскія матчы ў Расіі

З 1 па 24 ліпеня зборная Беларусі U-18 будзе працаваць у Астраўцы, навучальна-трэніровачны збор будзе ўключаць заняткі на зямлі і на лёдзе.

17-19 ліпеня каманда прыме ўдзел у турніры памяці Аляксея Касцючэнкі ў Гомелі, дзе правядзе тры матчы. 19-га ліпеня хакеісты вернуцца ў Астравец і прадоўжаць падрыхтоўку да сезона.

З 26 ліпеня па 5 жніўня каманда адправіцца ў расійскі горад Савецк Калінінградскай вобласці. Там згуляе таварыскія матчы супраць мясцовай каманды і прадоўжаць вучэбна-трэніровачны збор.

З 6 па 31 жніўня зборная прыме ўдзел у Кубку Цыплакова, працягне трэніроўкі і правядзе таварыскія матчы.