Боўраш, Салыга, Ліпскі і Крупавец заключылі пробныя кантракты з мінскім «Дынама»
Хакеісты Данііл Боўраш, Мікалай Салыга, Данііл Ліпскі і Антон Крупавец заключылі пробныя кантракты з мінскім «Дынама».
Брамнік Антон Купавец у мінулым сезоне вышэйшай лігі за Беларусь U18 правёў 26 матчаў рэгулярнага чэмпіянату вышэйшай лігі пры каэфіцыенце надзейнасці 2.30 і працэнце адлюстраваных кідкоў 90.0. Запісаў у актыў тры шатаўты.
Абаронца Данііл Русланавіч Ліпскі мінулы сезон правёў за салігорскі «Шахцёр», у 51 матчы рэгуляркі Экстралігі набраў 12 (5+7) балаў, у плэй-оф – 4 гульні, 1 (0+1).
Нападнік Мікалай Салыга сезон-2023/24 адыграў у МХЛ за «Дынама-Шыннік», у 50 матчах набраў 23 (7+16) балы. Стаў чэмпіёнам вышэйшай лігі ў складзе «Юніёра», у 15 гульнях плэй-оф на яго рахунку 10 (5+5) балаў.
Нападнік Данііл Боўраш папярэднія тры сезоны правёў у галоўнай юніёрскай хакейнай лізе Квебека (QMJHL) у складзе «Руэн-Наранды Хаскіс». У рэгулярцы-2023/24 набраў 59 (24+35) балаў у 65 матчах, у плэй-оф – 8 (3+5) балаў у 10 гульнях.