Дзмітрый Квартальнаў: «У мiнскім «Дынама» будзе сур'ёзная канкурэнцыя»
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Дзмітрый Квартальноў распавёў аб працы клуба на трансферным рынку.
– Мы памянялі ўсю лінію абароны. Узялі даволі дасведчаных рабят добрага ўзросту. Тут галоўнае трэба сыграцца. У нападзе шмат беларусаў ды іншых дасведчаных гульцоў. Будзе сур'ёзная канкурэнцыя. Трэба будзе адваёўваць месца.
Правіла простае – я ці ты. Усё залежыць ад самога гульца. Калі ён паказвае сябе і прытрымліваецца пэўных патрабаванняў, то ён будзе гуляць.
Усім, хто застаецца ў нашай сістэме, заўсёды гаворым, якія рэчы трэба падправіць і што мы хацелі б бачыць. Калі ён у той сістэме пачынае сябе рэалізоўваць, мы яго забіраем зваротна.
– Ці задаволеныя маладымі гульцамі і іх формай пасля водпуску?
– У цудоўнай форме вярнуліся. Шмат хлопцаў на праглядзе зараз. Цяпер разбіраны тэхнічныя і тактычныя моманты. Згуляем пару гульняў і вызначымся, хто далей з намі пайдзе. З агульнай камандай у нас ёсць пэўны план, якога мы прытрымліваемся. А ўжо пасля выставачных гульняў вызначыцца склад, – сказаў Квартальнаў.