Усе навіны

Краўчанка адмовіўся ўвайсці ў трэнерскі штаб мiнскага «Дынама» (Fan Zone)

25 ліпеня 2024, 17:14

48-гадовы беларускі спецыяліст Дзмітрый Краўчанка мог увайсці ў трэнерскі штаб расіяніна Дзмітрыя Квартальнава ў мінскім «Дынама». Як паведамляе Fan Zone, спецыяліст адмовіўся і застаўся галоўным трэнерам жлобінскага «Металурга».

Нагадаем, у сезонах-2015/16 і -2018/19 Краўчанка працаваў у мінскім «Дынама» у ролі памочніка галоўнага трэнера.

У сезоне-2023/24 «Металург» выйграў плей-оф Экстралігі.