Усе навіны

Абаронца «Хіміка» Каменькоў пра выхад у фінал чатырох Кубка Салея: «Трохі падвялі выдалення, але мы змаглі выстаяць»

30 жніўня 2024, 11:44

Абаронца Наваполацкага «Хіміка» Максім Каменькоў падзяліўся ўражаннямі ад выхаду каманды ў фінал чатырох Кубка Салея.

– Добрая гульня, шмат барацьбы. У некаторых момантах трохі падвялі выдалення, але мы змаглі выстаяць. Развязка атрымалася трошкі нервовая, але мы стараліся навязаць сваю гульню і ні ў чым не саступаць. Я думаю, заўзятарам спадабаўся гэты матч.

– Ты стаў аўтарам адзінай закінутай шайбы ў асноўны час. Раскажы, як гэта ўдалося.

– Разыгралі большасць: выйгралі ўкідванне, паднялі шайбу наверх. Я ўбачыў, што пас не праходзіць, а Лёша Храпавіцкі добра закрыў брамніка. Вырашыў кінуць і трапіў пад «блін» брамніку.

– Вы патрапілі ў паўфінал Кубка Салея. Якія ў вас эмоцыі?

– Вельмі рады. Выдатна, што столькі людзей прыйшло на трыбуны, каб падзяліць з намі гэты момант. Будзем рыхтавацца да матчу з «Юнацтвам».

– Што можаш сказаць пра спаборніка?

– «Юнацтва» – сур'ёзны супернік. Змаглі прайсці ўвесь групавы этап без пройгрышаў. Майстравітая каманда з дасведчанымі і забівалі гульцамі. Будзем выкладвацца па поўнай, – сказаў Каменькоў.