Усе навіны

Андрэй Міхалёў: «Калі не выканаю задачу, то, напэўна, трэба сыходзіць з «Дынама-Шынніка»

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў распавёў аб сваёй будучыні.

– Вы ўжо трэці год з'яўляецеся галоўным трэнерам «Дынама-Шынніка». Можа, ёсць нейкія амбіцыі ў плане прафесійнага росту?

– Для пачатку трэба паказаць вынік. Канешне, ужо заседзеўся. Трэба паказаць свой узровень. Усё побач, каля нечага, але ўвесь час нечага не хапае.

Для мяне гэта выклік. Да гэтага сезону стаўлюся з разуменнем таго, што калі не выканаю задачу, то напэўна трэба сыходзіць, – сказаў Міхалёў.