Усе навіны

Расіянін Наўрузаў падпісаў кантракт з «Магілёвам»

24-гадовы расiйскі форвард Руслан Наўрузаў падпісаў кантракт з «Магілёвам».

Нападаючы паспеў правесці за магіляўчан адзін таварыскі матч супраць аршанскага «Лакаматыва» і вызначыўся ў ім галявым хет-трыкам.

Да пераходу ў «Магілёў» форвард спрабаваў замацавацца ў «Шахцёры», але не прайшоў прагляд.

У мінулым сезоне Наўрузаў гуляў за тры расійскія каманды ВХЛ – «Тамбоў», «Разань-ВДВ» і «Омскія Крылы». У 37 матчах ён набраў 10 (6+4) ачкоў.