Бетан Салей: «Дачка Руслана хоча вывучаць рускую мову. Для мяне гэта дзіўна»
Амерыканская ўдава беларускага хакеіста Руслана Салея Бетан Салей расказала пра дзяцей.
– Руслан вельмі жывы ў нашым доме. У мяне да гэтага часу ёсць усе нашы вясельныя фатаграфіі і сямейныя партрэты. Дарэчы, Алексіс хоча вывучаць рускую мову ў каледжы, і для мяне гэта дзіўна. Ёй было шэсць гадоў, калі памёр яе тата, так што яна, нажаль, адзіная з нашых дзяцей, хто яго памятае. Сандра было чатыры гады, і ён яго не памятае. Але ў нас захавалася відэа Руслана з дзецьмі.
Руслану не было важна, народзіцца хлопчык ці не, яму падабалася быць бацькам і дзяўчынкам. Наша Алексіс, напрыклад, – татава дачка, а сын Сандра заўсёды быў мамчыным сынком.
Я не думаю, што гэта справядліва ў адносінах да Сандра, чакаць, што ён зайграе ў хакей, як яго бацька. Мы ўсе павінны мець магчымасць ісці за сваімі ўласнымі марамі, а не за чужымі. Несправядліва ўсё жыццё імкнуцца адпавядаць свайму бацьку, – сказала Салей.