Усе навіны

Чух пра 0:1 з «Лакаматывам»: «Ліда» імкнецца, аднак пры гульні ў чужых варот усё роўна нічога не атрымліваецца»

10 верасня 2024, 23:00

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў матч з «Лакаматывам» (0:1) у Экстралізе.

– Супернік сёння заслужана перамог. За два перыяды мы амаль нічога не стварылі, а без галоў выйграць немагчыма. Лік кажа сам за сябе. Мы можам нядрэнна дзейнічаць у абароне, засталося толькі знайсці тых, хто забіваў бы. Пакуль такіх хакеістаў мы адшукаць не можам.

– Каманда не можа забіць ужо шэсць перыядаў.

– Трэба ў нападаючых спытаць, у чым прычына. Сёння стварылі паўтара моманта, узровень наш такі, мусіць. Людзі, якія павінныя нешта вырашаць, цалкам зніклі. А тыя, хто павінен бачыць, больш абараняцца, паказваюць барацьбу, жаданне. Усё элементарна і проста: пакуль у нас не знаходзіцца лідараў, якія маглі б павесці каманду за сабой, у цяжкі момант забіць гол.

Складана сказаць, чаму трэба надаць на трэніроўках больш увагі. Рэалізацыі, магчыма. Але ў нашай сітуацыі на першую ролю выходзіць індывідуальнае майстэрства хакеістаў, а яго шмат каму не хапае. Каманда стараецца, папракнуць у гэтым няма каго, аднак пры гульні ля чужых варот усё роўна нічога не атрымліваецца, – сказаў Чух.