Усе навіны

Ілля Усаў: «У матчы з «Віцязем» мiнскае «Дынама» забрала ініцыятыву»

12 верасня 2024, 11:24

Гулец мінскага «Дынама» Ілля Усаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцязем» (5:1) у КХЛ.

– Добра пачалі матч. Адразу рэалізавалі галявыя моманты, забралі ініцыятыву. У канцы перыяду прапусцілі крыўдны гол.

У другім выстаялі ў меншасці, закінулі ў большасці. Давялі справу да перамогі.

Цяпер трэба аднавіцца і рыхтавацца да гульні з «Барысам», – сказаў Усаў.