Усе навіны

Загінуў 17-гадовы выхаванец школы «Шахцёра» Дзічук – на яго ўпала дрэва

22 верасня ў выніку няшчаснага выпадку загінуў выхаванец салігорскага «Шахцёра» Валерый Дзічук.

Хакеісту было 17 гадоў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Спорт Беларусі» на Дзічука ўпала дрэва на могілках пад Мінскам, калі ён дапамагаў збіраць спілаваныя фрагменты, калі частка дрэва ўпала на галаву хакеіста.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) КК РБ.