Краўчанка пасля 1:5 ад «Дынама-Маладзечна»: «Шасцёра не могуць прайграваць чацвярым – «Металург» двойчы ў такой сітуацыі саступіў»
Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (1:5) у экстралізе.
– Не забілі свае моманты, у самым пачатку гульні ў нас іх было дастаткова – добрых, вострых. Затым супернік рэалізаваў шанцы, якія мы падарылі, скарыстаўшыся нашымі індывідуальнымі памылкамі – іх ніхто, акрамя саміх хакеістаў, не прыбярэ. Калі б была думка, але за ёй хібнасць – гэта папраўна.
Камандная недапрацоўка таксама папраўная. А калі гулец сам памыляецца, не робіць тое, што трэба – ну, блін, тут акрамя яго ніхто не дапаможа. Усё ў галаве.
Думаю, супакоіцца, і болей такога не адбудзецца. Моцна засмуцілі тры галы, прапушчаныя ў большасці. У маім трэнерскім досведзе такое ўвогуле ўпершыню.
Добра адзін, ну два – таксама бывае, але тры?! Гэта нонсэнс! Калі мы партнёры, то адзін аднаго падстаўляем. Я ж не проста так прымаю такія рашэнні. Не ідзе большасць упяцёх – а мы столькі часу ў ім правялі – выпускаем шостага. І замест гэтага прапускаем.
Такія памылкі павінны кантраляваць самі гульцы. Заўзятарам дзякуй за падтрымку! Час да наступнага матча выдаткуем на тое, каб стаць лепшым і іх парадаваць.
– Ці не здалося, што рана знялі варатара?
– Мне нічога не здаецца. Гэта гульня – прыняў рашэнне, таму дарогі няма.
– Усё ж ёсць нейкая заканамернасць у трох галах, прапушчаных у большасці?
– Ну якая можа быць заканамернасць? Справа ў адносінах да гульцоў. Што больш – шэсць ці чатыры? Відавочна. Астатняе дэталі. Шасцёра не могуць прайграваць чацвярым, а мы двойчы ў такой сітуацыі саступілі. Недапрацоўка тых, хто быў на лёдзе.
– Як будзеце выпраўляць сітуацыю да наступнага матчу?
– Забудзем сённяшні., – сказаў Краўчанка.