Усе навіны

IIHF хоча зрабіць хакей 3х3 алімпійскім відам спорту

IIHF рыхтуе заяўку ў МАК для ўключэння хакея 3x3 у алімпійскую праграму. Рашэнне алімпійскага камітэта чакаецца ў сакавіку 2025 года.

«Ніхто не чакаў таго, што баскетбол 3x3, рэгбі-7 ці пляжны валейбол настолькі дададуць папулярнасці асноўнай дысцыпліне. Гэта аказала вялікі ўплыў на наём персаналу і фінансавыя магчымасці.

Дзверы для хакея адчынены. Гэта наш час», – сказаў прэзідэнт IIHF Люк Тардыф на кангрэсе арганізацыі ў Грэцыі.

Хакей 3х3 ужо ўваходзіць у праграму Юнацкіх Алімпійскіх гульняў.