Усе навіны

«Калгары» выставіў Салаўёва на драфт адмоў

2 кастрычніка 2024, 08:01

24-гадовы беларускі абаронца «Калгары» Ілля Салаўёў выстаўлены на драфт адмоваў.

Яго можа ўзяць у свае шэрагі любы іншы клуб НХЛ. У выпадку, калі гэтага не адбудзецца, беларус застанецца ў сістэме «Калгары» і, хутчэй за ўсё, будзе адпраўлены ў «Калгары Рэнглерз» з АХЛ, дзе Ілля выступаў цягам большай часткі мінулага сезона.

У НХЛ Салаўёў згуляў 10 матчаў, у якіх набраў 3 (0+3) ачкі пры паказчыку карыснасці «-3».

Раней Салаўёў падпісаў новы кантракт з «Калгары» на два гады.