Усе навіны
Photo

«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар Салея

28 кастрычніка 2024, 22:20

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю, прысвечаную памяці беларускага хакеіста Руслана Салея.

«Мы рады прадставіць лімітаваную серыю гадзіннікаў «Руслан Салей» ад брэнда «Луч», створаную ў гонар 50-годдзя легендарнага хакеіста. Гэты ўнікальны гадзіннік увасабляе стойкасць, сілу і дакладнасць, якімі славіўся Руслан на лёдзе і за яго межамі», – паведамляе прэс-служба.

У якасці асаблівасцяў указаны корпус з нержавеючай сталі ў двух варыянтах (срэбра і чорны), а таксама цыферблат у форме лядовай арэны з 24-гадзінным фарматам і 4 стрэлкамі.

50 гадоў магло споўніцца Салею 2 лістапада 2024 года, калі б не яго гібель у авіякатастрофе разам са ўсёй камандай яраслаўскага «Лакаматыва» 7 верасня 2011-га.