Усе навіны

Андрэй Стась: «Ужо з малых гадоў глядзеў на Салея, як на куміра»

3 лістапада 2024, 22:55

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась распавёў пра сваё знаёмства з Русланам Салеем.

– Знаёмства з Русланам адбылося яшчэ задоўга да маёй прафесійнай кар'еры. Брат заўсёды вадзіў у распранальню зборнай, з усімі знаёміў і г.д., таму ўжо з малых гадоў глядзеў на яго, як на куміра. Як на чалавека, якому хацелася пераймаць.

Першы раз у адной камандзе мы згулялі ЧС у Швейцарыі. Гэта 2009 год, па-мойму. Калі ён прыехаў з НХЛ, вядома, уся ўвага была да яго: як і што ён робіць, які ён у побыце, на лёдзе. Вядома, вельмі шмат падказваў у нейкіх важных момантах. Як у гульні, так і ў жыцці.

Самыя яркія ўспаміны пра яго – гэта Алімпіяда ў Ванкуверы, там, дзе ён узяў на сябе ношу лідара. Кім ён, уласна кажучы, і з'яўляўся. У распранальні, на лёдзе, нават дзесьці ў трэнерскіх нейкіх гісторыях. Падказваў хлопцам, як лепш дзейнічаць.

Магу сказаць толькі нейкія пазітыўныя, класныя рэчы пра яго. У яго не было паняцця «малады-стары» і г.д. ён заўсёды дапамагаў, падтрымліваў, што б ні здарылася. Апошні раз убачыў яго на турніры ў Рызе. Мы там усе падышлі да яго, пагутарылі: «як справы?» «Сказаў, што ў Лакаматыве» даволі складаныя трэніроўкі. Хацеў, каб хутчэй пачаўся сезон, каб праз гульні ўсё было трошкі прасцей. Але, на жаль, здарылася так, як здарылася, – распавёў Стась.