Усе навіны

Летаў – пасля 6:1 над «Славуцічам»: «Заўзятары атрымалі задавальненне»

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падвёў вынікі матча супраць «Славуціча» (6:1) у экстралізе.

– Добрая гульня, крышку цяжэй яна давалася нам у першым перыядзе, чым папярэдняя, ​​але змаглі забіць добрыя галы, адзінае – у канцоўцы перыяду ў меншасці не дапрацавалі крыху ножкамі, таму прапусцілі.

У цэлым правялі добры матч ва ўсіх кампанентах, што і пацвердзілі вынікам. Вялікі дзякуй хачу сказаць нашым заўзятарам!

Думаю, яны атрымалі асалоду ад гульні. Цешыць той факт, што з кожным матчам іх становіцца ўсё больш. Спадзяемся, што на матчах з «Дынама» збярэм аншлаг, – сказаў Летаў.