Усе навіны

Крыс Цірні: «Салей – выдатны хакеіст»

4 лістапада 2024, 12:59

Гулец мінскага «Дынама» Крыс Цірні падзяліўся меркаваннем аб Руслане Салеі.

– Матч з «Віцязем» прысвечаны легендзе беларускага хакея Руслану Салею. У Паўночнай Амерыцы чуў гэтае імя?

– Так, калі я рос, глядзеў матчы НХЛ, чуў пра яго. Доўгі час ён гуляў на высокім узроўні.

Руслан – выдатны хакеіст. Гэта будзе эмацыйны матч для заўзятараў. Зробім усё магчымае, каб паказаць найлепшы хакей, – сказаў Цірні.