Раман Ратэнберг: «Майсевіч фенаменальна згуляў з «Куньлунем»
Галоўны трэнер СКА Раман Ратэнберг пасля матча чэмпіянату КХЛ з «Куньлунем» (1:2 АТ) падзяліўся меркаваннем пра беларускага брамніка Паўла Майсевіча.
– Пасля доўгага перапынку за СКА згуляў Павел Майсевіч. Як вы ацэньваеце яго вяртанне?
– Вы ведаеце, калі ўзяць добрае ў гэтым матчы – гэта абсалютна дакладна гульня нашага варатара. Абсалютна фенаменальна згуляў. Вядома, мы не хочам перахвальваць нашых маладых гульцоў.
Мы б хацелі, каб ён ужо гуляў… У яго была вельмі добрая статыстыка ў мінулым сезоне – 94,2% адбітых кідкоў. Ён трымае гэты ўзровень – стабільнасць прыкмета майстэрства, гэта ўсяго толькі адна гульня.
Жадаем, каб Павел захаваў стабільнасць і працягваў паляпшаць сваю гульню. Як мы ўсе бачым, у яго шалёны патэнцыял, вельмі добры.
Але гэта маладыя хлопцы, таму нельга іх хваліць. Усё праз працу. Працягваем працаваць. У нас у гэтым плане паляпшаецца сітуацыя. У СКА чатыры моцныя варатары, – сказаў Ратэнберг.