Дылан Дзюбе: «Імкнуся працаваць над сабой, каб у наступных матчах дамагчыся выніку»
Нападнік мінскага «Дынама» Дылан дзюбе падвёў вынікі матчу з ніжагародскім «Тарпеда» (1:2 АТ).
– Шмат змагаліся, хацелі забіць і выйграць гэты матч. У другім перыядзе быў момант з незалічанай шайбай Пінчука. Зараз будзем рыхтавацца да выязной серыі.
– У першай палове матчу былі вельмі высокія хуткасці, можа быць, гэта было нязручна для «Дынама»?
– Трохі прытаміліся пасля двух перыядаў, у трэцім была даволі блізкая гульня. Правялі шмат часу ў зоне суперніка, але выніку дамагчыся не змаглі.
– У трэцім перыядзе перайгралі спаборніка ў кідках з лікам 10:2, авертайм правялі нядрэнна. Чаму не атрымалася закінуць?
– Было шмат момантаў, трэба прыкладаць больш намаганняў для перамогі. У сезоне мы прапусцілі шмат непрыемных шайбаў, трэба «падняць сваю пятую кропку» і больш старацца закідваць.
– Варта пагаварыць пра серыю без закінутых шайбаў, чаму не ўдаецца ўразіць вароты суперніка?
– Насамрэч, гэта вельмі непрыемна і прыкра, калі не атрымліваецца забіваць. У блізкіх па ліку матчах камандзе патрэбна мая дапамога, трэба напружыцца, каб дапамагчы ў падобных сітуацыях камандзе.
– Як псіхалагічныя стан у хакеіста, калі не атрымліваецца закінуць?
– Імкнуся канцэнтравацца на сваіх дзеяннях, гэта мая праца, трэба яе выконваць. Калі ёсць момант і не атрымліваецца закінуць – гэта сумна. Стараюся працаваць над сабой, каб у наступных матчах дамагчыся выніку, – сказаў Дзюбе.