Усе навіны

Інсайдар Зісліс: «Дзюбэ вернецца ў мiнскае «Дынама» праз тры тыдні, яму трэба вырашыць пытанні дома»

Расійскі iнсайдар Міхаіл Зісліс пракаментаваў заяву пра ад’езду канадскага форварда мінскага «Дынама» Дылана Дзюбэ.

– Паспрабаваў разабрацца ў пытанні і высветліў, што канадзец павінен вырашыць нейкія пытанні дома і арыентыровачна вернецца праз тры тыдні, – напісаў Зісліс.

У цяперашнім сезоне Дзюбэ правёў 24 матчы і набраў 9 (3+6) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «-9» і 17 хвілінах штрафу.

Яго кантракт разлічаны да 2025 года.